Ніва № 25 (3293), 23 чэрвеня 2019 г.

АБ-БА — разам вучымся і гуляем

Міра ЛУКША

Аб’яднанне ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову АББА, гуртуючае ў сваіх моцных шэрагах таксама бацькоў, як штогод падвяло вынікі працы пазаўрочных заняткаў на ўрачыстым канцэрце ў Лялечным тэатры ў Беластоку.

10 чэрвеня ў гарачы чэрвеньскі адвячорак у будынак у цэнтральным парку Беластока, побач азялененай філармоніі (тут таксама прымаюць творчы ўдзел таленавітыя вучні-беларусы, між іншым Аляксандр Хаманюк) да будынка лялечнага тэатра вялі спешныя крокі бацькоў, дзядоў і калег школьнікаў, якія мелі паказаць плён сваёй творчай працы ў школьным 2018/2019 годзе. Працуючы і гуляючы ўвесь школьны год, вучні — ад малечаў, да гімназістаў пад вокам настаўнікаў і інструктараў падрыхтавалі багатыя пастаноўкі. Прынялі ў іх удзел усе вучні, якія вывучаюць беларускую мову, а да сцэнічнага афармлення далучыліся і іх бацькі. Тут заслуга бацькоў і ў шчырай пільнасці ўвесь год пры падрыхтоўцы сваіх маладых артыстаў, і лагістыцы, паколькі пазаўрочныя заняткі займаюць шмат часу і догляду. А маладыя мастакі выступаюць не толькі на беластоцкіх сцэнах, але і ў краіне, і нават за мяжой, прывозячы ў Беласток трафеі і прызы.

— За год зроблена шмат, ёсць новыя ўзнагароды, але не гэта галоўнае, — кажуць інструктары Аксана Прус і Кірыл Лепай.

У праграму канцэрта ўвайшлі новыя спектаклі ў выкананні ўдзельнікаў Тэатральнага гуртка „Гульня ў тэатр” — „У дзяржаве мурашынай”, „Чорт і баба” (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF