Ніва № 25 (3293), 23 чэрвеня 2019 г.

Жара і турысты

Яўген ВАПА

Ой жара, духата, спякота — такія словы найчасцей ліліся з нашых вуснаў цягам апошніх двух чэрвеньскіх тыдняў. Разам з імі ліюцца, п’юцца і выкідваюцца мільёны пластмасавых, неэкалагічных бутэлек. Кожны ратуецца толькі сабе вядомымі спосабамі. Сутыкненне з такой жарой гэта ўжо не прыемнасці лета ці вакацыйнага адпачынку, але проста зямны кашмар. З розных бакоў блізкага ці далёкага замежжа ў інфармацыйнай прасторы лёталі весткі пра пабітыя рэкорды велічыні тэмпературы ў гэтым перыядзе. Можа гэта таксама такія, нейкія ўказанні Усявышняга наконт таго месца, куды вядзе нас, грэшнікаў, і што можа там нас чакаць. Анармальная спёка і ёсць тым момантам у чалавечым жыцці, якая складае рэальную пагрозу для нечаканага завяршэння быцця цяпер і тут. Калі ўзяць пад увагу абарончае паслабленне імунітэту арганізма такімі павышанымі градусамі, то і нашы мазгі таксама плывуць дзесьці ў неспазнаныя месцы разам з яго ўласнікамі. Працэс лагічнага думання і рацыянальных рашэнняў у гэты момант проста слабее, а можа не існуе. Таму хіба ў такім перыядзе добра відаць, якую яшчэ большую лухту і херню патрапяць гарадзіць некаторыя палітыкі і чыноўнікі па ўсёй зямной прасторы.

Але ёсць таксама і такая частка чалавечага роду, якая проста абажае жару і спёку. Ведаю шмат людзей, якія ў гэты перыяд падаліся ў турыстычныя вандроўкі ў яшчэ больш цёплыя краіны. Падарожнічаюць яны не толькі самалётамі, але на ўласных машынах і аўтобусах. Прытым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF