Ніва № 25 (3293), 23 чэрвеня 2019 г.

Аб інваліднасці

Міраслаў ГРЫКА

Для чытання я выкарыстоўваю (некалькі мазахістычна)... фатэль. Зялёны. Яго колер тут нічога не значыць, хоць я хацеў бы паверыць, што зялёны заўсёды прыносіць станоўчыя каштоўнасці. Існуе таксама другі, больш зручны фатэль колеру выцвілай цэглы, але яго прысабечыла сучка Ляля — знайдуха, якая так ставіцца да людзей, як яны ставяцца да яе. Значыць, бязлітасна. Таму Ляля спіць на ім і нават чухаецца. Добра, што не ставіцца да яго як да стала. На шчасце другі з маіх сабачак, з якім так як і Ляляй жорстка абышліся ў мінулым «добрыя людзі», упадабаў невялікі дыванок, што закрывае шчыліны ў падлогавых панэлях. Эх, гэтыя падляшскія майстры... Аднойчы я збяруся і напішу пра іх вельмі дрэнны раман! Гэта не кампенсуе шкоды, але дасць патэнцыйным чытачам матэрыяльны доказ іх халтуры. Халтура гэта наш нацыянальны характар. Яна не столькі схаваны, як старанна замаскіраваны дэфект нацыі. Абыштоськасць і блінізм нельга растлумачыць толькі складанай гісторыяй краіны. Што падзелы, дзве вайны, камуна... Балбатня. Перш за ўсё самі ствараем сваю гісторыю.

У зялёным фатэлі я магу сядзець спакойна, сядзець у ім лягчэй, чым выбрацца з яго — што таксама мае наступствы. Таму што калі я пачынаю чытаць, пагрузіўшыся ў ім па самую галаву, мушу дачытаць да канца. Але неабавязкова таму, што я так захапляўся чытаннем. На саму думку, што трэба спачатку выкараскацца з гэтага фатэля, каб пашукаць больш цікавую кнігу, мінае ахвота, каб устаць. Таму (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF