Ніва № 25 (3293), 23 чэрвеня 2019 г.

Дадаць

Віктар САЗОНАЎ

Гэтым разам сітуацыя выглядае сапраўды значна больш сур’ёзна і небяспечна. Тады, калі кіраўнік Расіі крычаў, што Беларусь мусіць уліцца ў кантраляваныя ім тэрыторыі цалкам або часткамі, усё выглядала не так трагічна, бо людзі звычайна крычаць ад бяссілля. Гарляк у якасці апошняга аргумента выкарыстоўваюць, калі іншых аргументаў бракуе. Ну а крык як спроба запалохаць спрацоўвае не заўсёды — недзе так праз раз.

Гэтым разам начальнік Расійскай Федэрацыі прамаўляў спакойна, удумліва, разважліва, і заявіў на пленарным пасяджэнні Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму, што сёння няма аніякіх падстаў для дзяржаўнага аб’яднання Беларусі і Расіі. Маўляў, у яго, ці ў іх там, „няма такіх планаў, мэт няма...”.

Тое, што такія планы і мэты ёсць, да гэтага ўжо ўсе даўно прызвычаіліся. Ды і кіраўнік Расійскай Федэрацыі іх асабліва то і не хаваў ніколі, тых планаў... А вось тут заявіў такое...

Ну мы то ўжо ведаем, што ў падобнай катэгорыі кіраўнікоў практычна кожнае выказванне ўтрымлівае элементы дэзынфармацыі. Тым больш, што ў сваёй прамове кіраўнік усходняй краіны чарговы раз прасвяціў нас у галіне антрапалогіі, генетыкі, культуразнаўства, гісторыі, і іншых навук падобнага кшталту, заявіўшы, што па яго глыбокім перакананні беларусы і рускія „усё ж такі адзін народ, але так склалася, што мы жывём у розных краінах, розныя дзяржавы ўтварыліся...” (гэтым разам украінцаў у адзін народ ён сціпла не дадаў).

Пра (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF