Ніва № 25 (3293), 23 чэрвеня 2019 г.

Сустрэчы «Зоркі» — жывая нітка беларускай пісьменнасці

Уршуля ШУБЗДА

— Думаю, што гэта вельмі файная справа — не сядзець у лаўцы і чытаць кніжкі, а вучыцца па-іншаму, — сказаў пад канец летніка Сустрэчы «Зоркі» Міколка Абрамюк.

Бо лагер, які прайшоў ужо трыццаць трэці раз, гэта не толькі час адпачынку ад школьнай парты, але перш за ўсё час крэатыўнай працы са сваімі аднагодкамі. „Бел-news” і „Шэпты з шафы” — газеткі, якія ўзніклі ў час летніка, даказваюць, што сярод вучняў няма вялікіх складанасцей, каб пісаць па-беларуску і таксама ёсць ім аб чым пісаць.

Сёлета дваццаць адзін вучань са школ у Бельску-Падляшскім, Гайнаўцы, Нараўцы, Нарве, Залуках, Гарадку і Беластоку пазнавалі асаблівасці журналісцкай прафесіі. З 9 па 14 чэрвеня ў натхняльнай да працы аграсядзібе Бора-Зруй, што ў Белавежскай пушчы, прайшлі чарговыя журналісцкія майстар-класы Сустрэчы «Зоркі».

— Удзельнікаў чакае не толькі праца, але і адпачынак на прыродзе. Апрача навучання мы маем шмат часу на сяброўства, на сустрэчы з прыродай, — яшчэ на пачатку летніка сказала арганізатарка мерапрыемства Ганна Кандрацюк-Свярубская. — Наведаем шмат мясцін у Нараўчанскай гміне. Найважнейшае, каб ажывіць творчы дух. Ужо ў першы дзень узніклі вершы. Думаю, што так будзе да канца сустрэч, і мы ажыццявім гэтую жывую нітку беларускай пісьменнасці.

Сапраўды, на працягу тыдня адбылося вельмі многа сустрэч з выдатнейшымі беларусамі Падляшша, паездак і экскурсій. Некаторыя, як (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF