Ніва № 24 (3292), 16 чэрвеня 2019 г.

Па Міжземным моры

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

На Еўрапейскай плошчы Ларнакі, насупраць яхтавага басейна, стаіць сціплы бронзавы помнік, на якім някідкая фігура старажытнага чалавека. Гэта помнік ураджэнцу старажытнай Ларнакі Зянону Кіційскаму. Старажытны горад на месцы сённяшняй Ларнакі называўся менавіта Кітыён. Зараз па ім асталіся адно фундаменты колішніх збудаванняў, якія археолагі лічаць падмуркамі старажытных храмаў, прысвечаных фінікійскім, грэчаскім і іншым багам, якім пакланяліся колішнія насельнікі Кіпра. Самымі вядомымі з іх былі багіні любві і пладавітасці — фінікійская Іштар і грэчаская Афрадыта.

Помнікавая фігура Зянона някідкая, але ягоныя думкі праклалі буйны след у будучыню, у тым ліку і ў наш час. Зянон паходзіў з адносна багатай фінікійска-грэчаскай сям’і. І яму замарылася, так як гэта заўсёды марылася маладым энергічным людзям, падацца ў яшчэ лепшы свет; выбраўся ён у Афіны, якія на той час былі важным грамадскім цэнтрам. Забраў ён з сабою серабро, за якое прадаў сваю маёмасць і адправіўся ў рэйс караблём. І ўжо недалёка Афін здарылася караблекрушэнне, у выніку якога ў Зянона з ягонай багатай маёмасці або нічога не асталося, або асталося вельмі мала.

Такія катастрафічныя падзеі, на грані жыцця, ці то на грані задуманых мараў, пакідаюць у таленавітых людзей буйное месца для роздумаў над жыццёвым асэнсаваннем. І так сталася з Зянонам. Магчыма, што ягоным роздумам паспрыяў і тагачасны распад бадай найбольшай старажытнай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF