Ніва № 24 (3292), 16 чэрвеня 2019 г.

НАША ПАДЛЯШША (2)

Юрка БУЙНЮК

ТРАЛІ-ВАЛІ, ТРАЛІ-ГАЛІ.

На канец заглядаем у студыю Дарыюша Гожага, дзе сёстры Валя і Галя запісваюць альбом «Погребальный звон». Студыя сучасная, пабудаваная за бацькоўскія грошы Гожага. Бацька меў прадуктовую краму і зарабляў так вялікія грошы, што сыну пабудаваў прафесійную студыю ў Беластоку. А хто ж тут не запісваўся: уся плеяда зорак са свету хіп-хопу, дыска-пола і падляшскага фальклору. Толькі рокераў не запісваў, таму што яны не пры грашах, няпэўны інтарэс. Ну і папалі на студыю сёстры Валя і Галя, маладыя дзяўчаты, якія нейкім цудам, а мо па знаёмстве, выйгралі грант у Падляшскім ваяводстве. Валя спявае прыгожым альтам, а яе сястра Галя заводзіць моцным сапрана «Бом, боом, бом, боом, где то чутно погребальный звон, боом, бом, боом, бом...».

— Чаму мае быць паграбальны звон, а не вясельныя званочкі?

— Гэта старынная песня, нашы бабулі спявалі на пахаронах.

— Бабы, што гэта ёсць?! Які паграбальны звон?! Хто гэты дыск купіць?

— Усе парафіі ў Польшчы

— Вы ж маладыя дзяўчаты, красуні, а спяваеце быццам хацелі паміраць зараз. Спявайце весялей, пра каханне, пра маладосць, а не пра смерць. Зрабіце show, а не галосіце як старыя бабы! Мусіць быць жыццё ў песнях, бадзёрасць, смех, жарт. Як вас слухаю, жаль сраку сціскае! З чым да людзей! У мяне ж «Ас» і «Прымакі» запісваюць альбомы, а вы тут са сваім «Бо-ооо-м, бом, бом»! З хлебам, бабы! Не спявайце, быццам прыехалі на пахароны. Жыва, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF