Ніва № 24 (3292), 16 чэрвеня 2019 г.

Люблінская унія

Лявон КАРПОВІЧ

У Любліне 450 гадоў таму, 1 ліпеня 1569 г., быў падпісаны і апячатаны дакумент, які існуючы да гэтага часу персанальны звяз паміж Польшчай і Вялікім Княствам Літоўскім ператвараў у рэальны звяз. Дакумент атрымаў назву Люблінская унія. Гэта было адзінае такога роду пагадненне ў свеце.

Прычын, якія прывялі да уніі, было некалькі.

Нарастаючая агрэсія і ваенныя дзеянні з боку Масквы прывялі да надзвычайна цяжкага становішча ў Вялікім Княстве Літоўскім. Быў страчаны кантроль над значнай часткай Інфлянтаў, здадзены Полацк. Стала відавочна, што аднаасобна спыніць агрэсію Маскоўскай дзяржавы, а тым больш вярнуць страчаныя землі Княства не можа.

Усё большая колькасць шляхты ВКЛ хацела мець такія прывілеі, як шляхта ў Польшчы.

Кароль і вялікі князь ВКЛ Жыгімонт Аўгуст быў прыхільнікам Уніі, бо акрамя іншых прычын было яшчэ прадчуванне згасання дынастыі Ягелонаў з за адсутнасці нашчадкаў, пасля чаго быў магчымы разрыў нават персанальнай уніі паміж Княствам і Каралеўствам.

Шляхта польская таксама мела свае прычыны да заключэння уніі. Гэта пагроза і канкурэнцыя з германскім уплывам і больш выгадная эканамічная экспансія на Усход.

Супраць уніі з Польшчай у першую чаргу быў род Радзівілаў, які фактычна кіраваў ВКЛ замест Жыгімонта Аўгуста. Радзівілы і многія іншыя магутныя роды літоўскія не хацелі паслаблення сваёй улады і ўплываў.

Але ўсё больш пагрозлівая небяспека, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF