Ніва № 24 (3292), 16 чэрвеня 2019 г.

Адкапаць страчанае багацце

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Размова з Мікалаем ГАНЬКОВЫМ, заснавальнікам Узорнага хору „Радуга” дзіцячай харавой школы імя Віктара Роўды ў Баранавічах.

— Два гады таму Вы згадвалі, што бываеце часта ў Польшчы і не былі ў нас толькі на балтыйскім узбярэжжы. Што з таго часу змянілася?

— Два гады таму мы былі з моладзевым хорам, а зараз з дзіцячым, з дзесяці да трынаццаці гадоў. Гэта школа імя Віктара Роўды. А тады былі выпускнікі і настаўнікі. І фатаграфія ў сёлетнім фестывальным буклеце няправільная, яна двухгадовай даўнасці. Мы ў міжчасе, у маі мінулага года, з’ездзілі ў Маскву на Фестываль царкоўнай музыкі, занялі там трэцяе месца. А самае галоўнае, што дваццаць гадоў назад мы занялі першае месца; гэта ўжо прайшло дваццаць гадоў. І мы зараз з дзяцьмі, пасля дваццаці гадоў, зноў прыехалі на гэты фестываль, які раздзяліўся: чыста царкоўны астаўся там. У нашым горадзе праводзім свае фестывалі. З’ездзілі і ў Польшчу, да пабрацімаў у Кшэшыцэ, у Суленцінскім павеце, туды пад германскую граніцу; прымалі іх нядаўна ў сябе. Ну, вось, мы з гэтымі дзецьмі, што прыйшлі ў хор, працавалі цэлы год, каб дасягнуць узроўню. Мікалай Бушко клікаў нас раней на конкурс, але мы яшчэ не былі гатовы. Ну, а сёння, то па крайняй меры не сорамна нам.

— Два гады назад Вы сказалі, што падбіраеце беларускую музыку, што нешта ў Пікарда знайшлі.

— Так, пакойны зараз Пікарда прысылаў нам вельмі многа нот, але яны для змешанага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF