Ніва № 24 (3292), 16 чэрвеня 2019 г.

Голас Мішы з Пушчы

Міра ЛУКША

Пушчанскі Яўген з Доўгага Броду: «„Поўня” — гэта поўня жыцця нашага, бачнага і нябачнага. Гэта поўня майстэрства, якое выспявала гадамі. Гэта была цяжкая праца аўтара над тым, каб свае думкі, свой жыццёвы досвед, досвед стагоддзяў сваіх бабуль, дзядуляў адлюстраваць у літаратурнай форме».

Пушчанскаму Мішу з Войнаўкі амаль шэсцьдзясят гадоў. Ён жа Міхал, і Міхаіл у іншым месцы. А тут ён у сябе — Міша. Нарадзіўся ў 1959 годзе ў Гайнаўцы на Падляшшы. Дзяцінства правёў у вёсцы Войнаўка Дубіцкай гміны. Скончыў беларускі ліцэй у Гайнаўцы (1978), працаваў настаўнікам і каменячосам, журналістам беластоцкай рэдакцыі Радыё Рацыя. Дэбютаваў у «Ніве» (1979) вершамі. Піша па-беларуску і па-польску. Аўтар кніг прозы «Фірма» (Беласток, 2000), «Мясцовая гравітацыя» (Беласток, 2004), «Белы конь» (Беласток, 2006), «Вуліца Добрай Надзеі» (Менск, 2010), «Wagon drugiej klasy» (Беласток, 2010), «Krzyżyk» (Беласток, 2015), „Поўня» (Беласток, 2018). Міхал Андрасюк з’яўляецца лаўрэатам „Залатога апострафа” — літаратурнай прэміі часопіса «Дзеяслоў» за сваю прозу, апублікаваную на яго старонках у 2009 годзе. Атрымаў Літаратурную прэмію прэзідэнта горада Беластока імя Веслава Казанэцкага ў 2011 годзе за кнігу „Белы конь” — „за магічную прыпавесць пра Мястэчка, дзякуючы якой жыхарам Падляшша вяртаецца імя і памяць», разам з Янам з Ярылаўкі Гарадоцкай гміны. Чорная Міра з Баравых (як назваў яе Жорж з Белавежы, што з Патойбаковіі сочыць за (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF