Ніва № 24 (3292), 16 чэрвеня 2019 г.

За чорным хлебам (2)

Яўген ВАПА

Тры тыдні назад у гэтым месцы падзяліўся я з чытачамі першымі ўражаннямі ад сямейных вандровак на Сілезію. Аказваецца, што і сямейнікі іншых нашых рэдакцыйных сяброў і супрацоўнікаў таксама раскінуты па Верхняй і Ніжняй Сілезіі. З маёй вёскі не толькі прадстаўнікі майго роду сваё жыццё звязалі з вернутымі пасля вайны землямі. Некаторыя па сённяшні дзень вяртаюцца адтуль у час летняга адпачынку ў свае родныя гнёзды. Разам з імі з’язджаюць да нас іхнія дзеці і ўнукі.

Зараз крыху іншых маіх рэфлексій з Сілезіі наконт убачанага і пачутага. Пасля вяртання папоўніў я свае сямейныя веды аб яшчэ адным татавым браце — Валодзі. Ён таксама паехаў за чорным хлебам на шахту, дзе пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай з Мілейчыч. Пералом нагі ў час працы і туга па родным старонні прывялі яго назад у Гайнаўку, а потым у Беласток.

Пабыўшы ў Забжы ў адной з былых шахтаў на трохгадзіннай экскурсіі, пасля выезду наверх перада мною з’явілася шмат пытанняў і ўяўленняў наконт самаадчування трапіўшых туды на працу беларусаў з Беласточчыны, а можа шырэй моладзі з сялянскай працоўна-прыроднай прасторы. Пабыўка ў вузкіх калідорах, дзе паўсюдна пануе чорны роспіс, нават зараз выклікае абсалютна клаўстрафобныя адчуванні. Уявіць сябе цяжкасці працы шахцёраў у высокай тэмпературы, пры дапамозе толькі кіркі і шуфеля, пры рызыцы катастроф абвалу і выбухаў газу для нашых землякоў мусіла быць проста шокам. Узгадаваным у сялянска-прыроднай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF