Ніва № 24 (3292), 16 чэрвеня 2019 г.

Закон Бенфарда

Міраслаў ГРЫКА

На жаль, нуль нават у свеце лікаў роўны нулю. Я прапускаю тут міфалагічны «мільён», на які палююць аматары азартных гульняў. Мільён — гэта адзін, за якім устанаўліваецца серыя з шасці штораз больш набухлых нулёў, якія даводзяць людзей да галавакружэння, калі растуць. Асабліва, калі з’явіцца апошні, шосты нуль, які значыць аб каштоўнасці гэтага мільёна. Гэта адзіны выпадак, калі апошні нуль, такі нуль у бязмежнай масе нулёў, выклікае павагу. Ужо не кажу пра жарснасць. Але без першай «адзінкі» нават апошні, напоўнены чалавечай прагнасцю, нуль — гэта не больш чым нуль. Вось так ідзе ў матэматычнай рэчаіснасці, так і ў рэальнасці. Я спыняюся на адной аналогіі. Як вядома, больш за ўсё нулёў у палітыцы. Нярэдка апошні з апошніх нулёў мае што найбольш сказаць. Але што ён значыць без папярэдняй «адзінкі».

Матэматыку або пра матэматыку можна чытаць з румянцам на твары, з такім жа ўзбуджэннем, калі чытаеш добрую «гісторыю злачынства» ці арыгінальны «раманс». Толькі наўрад ці хто-небудзь яе чытае, што мяне не здзівіць, таму што на працягу дзесяцігоддзяў замест вучыць дзяцей матэматычнай прыгажосці, страшаць іх пакручаным шкілетам правіл і формул. Школьная матэматыка — сапраўдны данс-макабр — танец смерці са шкілетам. Вось так матэматыка губляецца ў народзе. Або прападае з народам. Таму што, калі найпростае арыфметычнае дзеянне 2 + 2 выклікае ў яго праблему, вынікі апошніх выбараў у Еўрапейскі парламент не дзівуюць. Эх, дзе ты, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF