Ніва № 24 (3292), 16 чэрвеня 2019 г.

Мода і традыцыі

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

„Хутчэй, чым пагода, мяняецца мода”, — спяваў некалі Андрэй Макарэвіч. І ўсачыць, паспець за гэтай модай, адпавядаць ёй мала каму ўдаецца. А некаторым яшчэ і не хочацца. „Не трэба прагінацца пад наш зменлівы свет, няхай ён лепш прагнецца пад нас”, — гэта з таго ж Макарэвіча, больш позняга і ўжо больш глыбокага.

Прыкладам, у час майго дзяцінства ў абутку, які называецца кеды (на вёсцы яго называлі больш арганічна для беларускай мовы праз „т” — кеты) у школу хадзілі толькі дзеці з вельмі бедных, а часам асацыяльных сем’яў. Ніхто з гэтага не смяяўся, але глядзелі на такіх вучняў спачувальна. Зараз тыя ж кеды ўвайшлі настолькі ў гардэроб, што моладзь ходзіць у іх паўсюль — на дыскатэкі, у школу, на сцэну, на пляж, у розныя цэнтры. Іншы прыклад — сподняя цёплая мужчынская бялізна, якая раней называлася кальсоны, цяпер стала называцца чамусьці порткамі, якія носяць і хлопцы, і дзяўчаты, а то і значна старэйшыя людзі. Адрозненне, канешне, ёсць — у гэтых сучасных штанах ёсць кішэні і няма проразі спераду, самі ведаеце для якіх патрэб.

Пайшла мода і на спартовыя штаны, у іх ходзяць паўсюдна паводле даўняй прыказкі, „што ў пасцелі, то ў касцеле”. На стадыён, у аўтобус, у парк, у краму, на канцэрт... А летняя пара прымусіла даставаць з хатніх гардэробаў шорты. Мой сябра ў сэнсе гэтага адзення абсалютна катэгарычны, ён лічыць, што абрэзаныя споднія мужчына прынцыпова не павінен насіць увогуле. Я не такі пурытанін, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF