Ніва № 24 (3292), 16 чэрвеня 2019 г.
VІІ Пікнік з беларусамАляксей МАРОЗУ час VІІ Пікніка з беларусам, які 7 чэрвеня наладзіла ў Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мове ў Гайнаўцы Аб’яднанне «Наша школа», што дзейнічае пры белліцэі, займальна выступілі дашкольнікі, вучні пачатковых школ, калектыў «Метро» з Гайнаўкі і перш за ўсё белліцэісты і белгімназісты. Удзельнікаў мерапрыемства частавалі смажанай каўбаскай, але публіка перш за ўсё мела магчымасць паслухаць беларускія песні, інструментальную беларускую музыку, паглядзець беларускія народныя танцы і прадстаўленне на беларускай мове, якія прэзентаваліся на высокім мастацкім узроўні. На Пікнік з беларусам прыбыла дэлегацыя Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, якая з 5 па 7 чэрвеня, па запрашэнні Міністэрства нацыянальнай адукацыі РП, пабывала з візітам у Польшчы. Дзень раней у Варшаве адбылося пасяджэнне польска-беларускай кансультацыйнай камісіі па пытаннях адукацыі беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы і польскай нацыянальнай меншасці ў Беларусі. 7 чэрвеня члены кансультацыйнай камісіі з боку Беларусі наведалі Комплекс школ з дадатковым навучаннем беларускай мове ў Гайнаўцы. Дэлегацыю Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узначальвала намеснік міністра адукацыі РБ Раіса Сідарэнка, з якой прыбылі намеснік начальніка Галоўнага дэпартамента адукацыі Ірына Каржова, генеральны консул Беларусі ў Беластоку Ала Фёдарава, першы сакратар Пасольства Рэспублікі Беларусь у Польшчы і заадно (...) |