Ніва № 23 (3291), 9 чэрвеня 2019 г.

З Міжземнага мора

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

З ларнакскага аэрадрома ў сам цэнтр Ларнакі пяць кіламетраў па прамой лініі, а па асфальце каля васьмі. Дарога маляўніча пралягае сярод вадаёмаў — з аднаго боку Міжземнае мора, з другога салёныя азёры, якіх там чатыры. У даўні час, да тысячнага года да нашай эры, быў там марскі заліў, які з ходам часу аддзяліўся ад мора. Яшчэ каля 1700 года да н.э. быў там марскі порт, які, у выніку аддзялення заліва ад мора, прыйшоў у заняпад. Раскопкі паказваюць, што быў гэта бадай першы марскі порт Кіпра, які іграў важную ролю ў абмене між старажытнымі цывілізацыямі. Адным з важнейшых вырабаў старажытнага Кіпра быў пурпур, які здабывалі з малюскавых ракавін. Таксама важная была соль, якую з салёных азёр здабывалі з дагістарычнага часу да 1986 года.

Салёныя азёры Ларнакі з’яўляюцца таксама важным пунктам птушыных міграцый. Асабліва ў зімовы час туды прылятаюць фламінгі, жураўлі, чайкі; мяркуецца, што спыняюцца там дзясяткі тысяч пералётных птушак звыш васьмідзесяці відаў, каб пасілкавацца жывучымі ў азёрах крэветкамі. У летні час азёры высыхаюць...

Паводле легенды, святы Лазар, калі прыбыў на Кіпр, папрасіў у аднае жанчыны вады, яна адмовіла, тлумачачы, што яе вінаграднікі пасохлі. Тады святы кінуў праклён, каб яе вінаграднікі былі заўсёды сухія, а возера заўсёды салёнае. Вучоныя тлумачаць засоленасць азёр праніканнем марской вады праз порыстую глебу, якая аддзяляе азёры ад мора.

На заходняй ускраіне найбольшага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF