Ніва № 23 (3291), 9 чэрвеня 2019 г.

Наша Падляшша (1)

Юрка БУЙНЮК

Ад аўтара: Твор „Наша Падляшша” трэба трактаваць як сатырычны жартаўлівы твор, у якім аўтар не мае на думцы нікога ды нічога абражаць. Постаці і здарэнні ўсіх частак твора ўзяты з багатай фантазіі аўтара, а менавіта прыдуманыя, так як і сітуацыі ў творы не з’яўляюцца аўтэнтычнымі. Твор не мае за задачу нікога абражаць, а толькі развесяляць, а нават часам задумацца над зместам.

Жывем у краіне працвітаючых кветак, рэк мёдам і золатам цякучых, у дзяржаве дзяржавы, якая горда завецца Падляшшам або Беластоцкім Краем, дзе героямі з’яўляюцца тыя, хто яшчэ асмеліўся свой жыццёвы лёс звязаць менавіта з Падляшшам. Мы — паўночна-ўсходні Шлёнск, мы — заходняе Палессе. Гэта мы прыдумалі самагонку і закуску да яе. Гэта мы прыдумалі, што хатняя свіння разносіць афрыканскую чуму свіней. Гэта мы ўцякаем з Падляшша, а на наша месца прыязджаюць варшавякі. Гэта паны са сталіцы Польшчы прыдумалі з Падляшша зрабіць Белавежскую пушчу, а з апошніх жыхароў Падляшша — экспанаты для турыстаў. А мы здзіўляемся, чаму тут ні хрэна няма: ні працы, ні нафты, ні газу, а толькі едуць да нас чужынцы, каб жыць і цешыцца нашай Беласточчынай. Гэта мы прыдумалі базар у Бельску, але гандлёвыя галерэі прыдумалі за нас палітыкі з Варшавы. Гэта мы хочам аўтаноміі і з’яднання з Лукашэнкаўскай Беларуссю. І мы хочам не ў Еўропу і не візы ў ЗША, але на Усход Еўропы. Гэта на Падляшшы ўсе спадарожнікавыя антэны настаўлены на Расію. Гэта тут эколагі маюць свой рай, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF