Ніва № 23 (3291), 9 чэрвеня 2019 г.

Сям’я Емяльяна Казакевіча пакідала Беласточчыну з трыма вагонамі дабра

Сяргей ЧЫГРЫН

Пра беларуса Емяльяна Казакевіча з Маліннік Бельскага павета мне распавядаў яго сын Пётр Казакевіч з Гародні і ўнучка Вольга Казакевіч, якая жыве ў Дзятлаве.

Емяльян Казакевіч нарадзіўся ў 1894 годзе. Служыў у царскай арміі, арміі Карнілава, у Чырвонай Арміі, у Войску Польскім і ў Аўстрыйскім войску. Дэмабілізаваўся ў 1922 годзе. Прыехаў на Беласточчыну і вырашыў ажаніцца з мясцовай дзяўчынай Вольгай Артымовіч, якая была сіратой без маці і бацькі, а выхоўвалася ў сям’і святара. Маці памерла, калі дзяўчынцы было 16 гадоў. Емяльян прыйшоў да яе сватацца, а бацюшка кажа: „Давай грошы”. „Грошай у мяне няма”, — адказвае яму Емяльян. „Тады ідзі зарабі, а потым атрымаеш дзяўчыну”, — прапанаваў святар. І Емяльян пайшоў працаваць, пакуль не зарабіў грошай на каханую. Заплаціў пасаг і Емяльян з Вольгай павянчаліся ў царкве.

Емяльян і Вольга Казакевічы жылі ў Невадніцы-Наргілеўскай. Пабудавалі дом. У іх сям’і нарадзіліся дзявяцера дзяцей: Марыя з’явіліся ў 1926 годзе, Вера — у 1928 годзе, Барыс — у 1930 годзе, Леанід — у 1932 годзе, Уладзімір — у 1934 годзе, Люба — у 1936 годзе, Зіна — у 1940 годзе, Вольга — у 1942 годзе і Пётр — у 1944 годзе. Усе дзеці нарадзіліся ў Невадніцы-Наргілеўскай.

Сям’я Казакевічаў жыла на Беласточчыне даволі заможна. Па словах малодшага сына Емяльяна, Пятра Казакевіча з Гародні, яны на Беласточчыне мелі 11 гектараў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF