Ніва № 23 (3291), 9 чэрвеня 2019 г.

Арляне бралі жыдоўскіх пагарэльцаў у свае хаты

Міхал МІНЦЭВІЧ

Размова з Яўгеніяй ХМЯЛЕЎСКАЙ, у дзявоцтве Пятроўскай, 1931 года нараджэння з Орлі.

— Ці помніце сваіх дзядоў?

— Дзяды па маці Параскева і Міхаіл Багацэвічы. Дзед молада памёр на сэрца, а бабуля памерла, калі я ўжо была дарослай.

Дзяды па бацьку Марыя і Антон Пятроўскія. Дзед памёр у час бежанства на Украіне. Голаду не мелі, бо дзед працаваў у млыне і бабуля часам пякла булкі.

Калі вярнуліся, то большасць дамоў, у якіх раней жылі праваслаўныя, была спалена. Спалі на гарышчы на плябаніі; было там такое логава. Гадавалі яшчэ двое дзяцей дзедавай сястры, бо молада памерла, а муж быў хворы.

— Ваша сям’я, дзяцінства...

— Бацькі — Вера і Рыгор Пятроўскія — мясцовыя. Было нас чацвёра дзяцей: Коля з 1929 года, пасля я, Шурык з 1933 і Валя з 1941 года. То я Валю пільнавала, насіла перад сабою і на спіне, бо яна хацела ўсюды са мною быць. Мама працавала ў полі, бацькі мелі гаспадарку. Улетку дзеці ўвесь час прабывалі на двары. Хаты не замыкалі, бо Валю трэба было класці ў калыску, якая вісела са столі. Жылі мы па вуліцы Партызанаў; тут я нарадзілася і зараз жыву. Хата драўляная з 1905 года. У мураванцы, якую пабудавала я з мужам Пятром і ў якой мы жылі раней, зараз жыве наш сын Марэк з сям’ёю.

— У школу Вы, пэўна, хадзілі яшчэ з жыдамі. Ці запамяталі кагосьці?

— Пры санацыі скончыла першы клас, а пасля ўспыхнула вайна. Майго (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF