Ніва № 23 (3291), 9 чэрвеня 2019 г.

Гмінны цэнтр культуры ў Гарадку мае новага дырэктара

Уршуля ШУБЗДА

Арганізуе гмінныя мерапрыемствы і імпрэзы, вядзе заняткі па зумбе, трэніруе моладзь, судзіць матчы, дзейнічае грамадска, з’яўляецца мамай, жонкай... і новым дырэктарам Гміннага цэнтра культуры. Аб новым будучым ГЦК і месцы беларускай культуры «Ніва» размаўляе з Магдаленай Лотыш.

— Што Вас падштурхнула прыняць удзел у конкурсе на дырэктара ГЦК?

— Гэта не было лёгкае рашэнне. Калі я даведалася аб конкурсе, доўга думала ці гэта ўжо той час. Я ўжо адчувала сябе на сілах, каб абняць такую пасаду, але ведала, што мой канкурэнт (Юрка Астапчук) вельмі вопытны дзеяч культуры. Усё-такі ў мяне была патрэба развіцця. Я хачу рабіць больш, яшчэ больш. Ведала, што калі не цяпер, то ўжо ніколі не надыдзе добры момант на развіццё. Я лічу, што маю план на наш асяродак культуры, які б паспрыяў далейшаму развіццю. Перш за ўсё хачу, каб мы былі бліжэй людзей. Так, стартуючы ў конкурсе, я ведала, што стаўляю ўсё на адну карту. Зараз я думаю, што гэта было добрае рашэнне, якое дазволіць на маё развіццё і развіццё гарадоцкай культуры.

— Стартуючы, ці асабліва зараз, Вы напэўна бачыце плюсы і мінусы дзеянняў сваіх папярэднікаў.

— Кожны, я таксама, мае свае хібы. Думаю, што не было дрэнна, паколькі мы зараз працуем у адным з найлепш абсталяваных асяродкаў культуры ў ваяводстве. Таксама мой папярэднік Юрка Астапчук нават праз свае песні прамаваў нашу культуру ў Польшчы і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF