Ніва № 23 (3291), 9 чэрвеня 2019 г.

Захапілі сваім спевам

Аляксей МАРОЗ

У час цэнтральных элімінацый 46га конкурсу «Беларуская песня», арганізаванага дашкольнікам і вучням пачатковых і гімназічных школ, якія 17 мая прайшлі ў Бельскім доме культуры, выступілі сорак тры выканаўцы, салісты, дуэты, тэрцэты, квартэты, вакальныя калектывы і хары. Дзеткі і моладзь, якія прайшлі адборы падчас раённых элімінацый, выступілі займальна з эстраднымі і народнымі беларускімі песнямі. Узровень спеву быў высокі, а дашкольнікі і вучні цікавым рэпертуарам і ўмелым яго выкананнем захапілі публіку.

Дашкольнікі і вучні наймалодшых класаў, якія выступілі першымі, запрэзентаваліся са сваімі беларускімі песнямі адважна і шчыра, не скрываючы сваіх эмоцый, а сваім займальным спевам здабылі асаблівую прыхільнасць у публікі. Калі дзеткам цікава спяваць у калектывах і меншых групах у раннім узросце, пасля часта працягваюць гэта рабіць будучы вучнямі старэйшых класаў. Першым удала запрэзентаваўся хор «Лянок» з Непублічнага дзіцячага садка № 1 імя св. дзіцяткі Гаўрыіла ў Бельску-Падляшскім, якім апякуюцца Іаанна Хількевіч і Марта Зінкевіч. Адважна заспяваў ён песню «Цік-так ходзікі» і заняў другое месца ў супольнай катэгорыі хароў, якую саставілі дашкольнікі і вучні. Займальна выканаў твор «Беларусь наша песня» і заняў першае месца хор «Анімата» з Нарваўскага асяродка культуры, якім апякуецца Марта Грэдаль-Іванюк. Другое месца заняў хор «Ручнічок» ПШ № 3 у Бельску-Падляшскім, які да цікавага выступу (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF