Ніва № 23 (3291), 9 чэрвеня 2019 г.

Еўрапарламенцкія скокі (2)

Яўген ВАПА

У гэтым нумары «Нівы» вернемся яшчэ да вынікаў выбараў у Еўрапарламент. Тыдзень назад, калі трэба было аддаваць газету ў друкарню, дачакаліся мы толькі афіцыйных вынікаў выбараў у маштабе краіны. Цяпер, дзеля гістарычнай статыстыкі, засяродзімся крыху дакладней на нашай акрузе. Акруга нумар тры ахоплівала Вармінска-Мазурскае і Падляшскае ваяводствы. У параўнанні з сярэднестатыстычнай выбарчай яўкай у краіне на ўзроўні 45%, тут была яна на ўзроўні 39%. Але пяць гадоў таму назад выбарчая яўка выглядала наступным чынам — 23,83% Польшча і 19,34% наша акруга. Была гэта адзіная ў Польшчы акруга з выбарчай яўкай ніжэйшай за дваццаць адсоткаў. Тое, што людзі пайшлі на выбары ў гэтым годзе ў амаль у два разы большым маштабе, паказвае і мабілізацыйны патэнцыял стартуючых груповак, але і таксама рост свядомасці грамадства, што трэба рашаць сваім голасам і ў час гэтага спаборніцтва. Дзякуючы такой выбарчай яўцы ўзрастае і важнасць сілы голасу абраных польскіх еўрадэпутатаў. У маштабе краіны і гэтым разам наш рэгіён меў самы ніжэйшы вынік. Але ў параўнанні з папярэднімі выбарамі ўпершыню з гэтай акругі маем мы не двух, як было раней, але трох еўрадэпутатаў. Усе абраннікі — прадстаўнікі Падляшскага ваяводства, а з суседняга ніхто не прабіўся ў Еўрапарламент. У нас выйграла Права і справядлівасць з крыху лепшым вынікам чымсьці ў маштабе Польшчы. ПіС атрымаў 47,3%, Еўрапейская кааліцыя — 36,93%, Вясна — 5,72%. Еўрадэпутатамі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF