Ніва № 23 (3291), 9 чэрвеня 2019 г.

Дэпрэсія — вылечная!

Міраслаў ГРЫКА

Тыя, каму марыцца рамантычная войначка, але ўсё ж засталіся ў іх галовах рэшткі практычнага розуму, хай да сэрца возьмуць разлікі Нямецкага інстытута эканамічных даследаванняў пра вайну ва Украіне. Адбываецца яна на мясцовым узроўні, хоць кранае ўсю краіну, у самых багатых раёнах — Данецкай і Луганскай абласцях, якія ўзялі пад свой кантроль у 2014 г. украінскія прарасійскія сепаратысты. Быццам свой б’е свайго, усё ж да крыві. Там адбываецца татальная вайна. Яе канчатковы вобраз гэта руіны і пажарышчы. Страты ў чалавечым вымярэнні — неацэнныя. Як жа змераць смерць, калецтва, страту жылля, псіхічную траўму і выгнанне дзясяткаў тысяч людзей? Адноснай ацэнцы можна паддаць толькі матэрыяльныя выдаткі. Па даных нямецкага інстытута толькі за 2017 г. страты ўкраінскай дзяржавы з за няяўнай вайны з Расіяй складаюць да 50 мільярдаў долараў ЗША і, на жаль, з году ў год павялічваюцца. Нягледзячы на ўзрастаючы ВУП краіны (мінімальны), яе эканамічны баланс надалей адмоўны. Няма грошай на інвестыцыі, на ахову здароўя, на адукацыю, на сацыяльнае забеспячэнне. Украінцы адчуваюць гэта на ўласнай скуры і павольна прыходзяць да высновы, што яны проста не могуць дазволіць сабе гэтую вайну. Але якая краіна можа сабе гэта дазволіць? Я думаю, што толькі самыя вялікія — Расія, ЗША, Кітай, і пры ўмове, што гэта была б перыферыйная вайна, залучаючая невялікую частку яе эканамічнага патэнцыялу. На глабальную вайну нават яны не могуць сабе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF