Ніва № 23 (3291), 9 чэрвеня 2019 г.

У аўтобусе

Віктар САЗОНАЎ

Як шмат новага ды цікавага бачаць і чуюць тыя людзі, якія ўвесь час карыстаюцца грамадскім транспартам! Я вось калі ні праедуся гарадскім аўтобусам, то абавязкова нешта напішу пасля. А ёсць жа такія, хто ездзіць аўтобусамі і тралейбусамі штодзённа. А там столькі цікавага, столькі новага, што хоць ты не вылазь з яго.

Не трэба і інтэрнэту. Пакуль праедзеш некалькі прыпынкаў, столькі навін пачуеш, што можаш сам быць крыніцай новых паведамленняў, асабліва калі ля пажылых жанчын прыстроішся. І на што і на колькі цэны падняліся даведаешся, і як Дональд Трамп сцяну будуе на мяжы з Мексікай, і калі выбары будуць, і ўвогуле пра ўсё дазнаешся нават чаго ведаць не хочацца.

Я то прызвычаіўся на машыне дабірацца да месца працы. Цяжкавата з маімі нагамі па іншаму. Але дзякуючы яго вялікасці алкаголю, бываю вымушаны займаць месца ў цесным грамадскім транспарце. Бо калі пакаштую з вечара горкай, то наступнага дня за руль ужо не сядаю. Прывучыў сябе так з маладосці, а зараз і самому развучвацца ўжо позна, і іншых гэтаму навучаю.

Вось і нядаўна прыйшлося чарговы раз уціснуцца ў аўтобус айчыннай вытворчасці яшчэ з прыемным смакам у роце ад учарашняга армянскага каньяку, і плячо ў плячо з іншымі суайчыннікамі праехацца па родным горадзе пад мілагучныя паведамленні быць асцярожным, бо дзверы зачыняюцца. Народу было поўна, як селядцоў у бляшанцы. Такі час падабраў нязручны. Неабачліва неяк атрымалася, але ўжо нічога не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF