Ніва № 23 (3291), 9 чэрвеня 2019 г.

Гонар, годнасць і сувязь з Бацькаўшчынай

Ганна КАНДРАЦЮК

У момант асвячэння штандару з выявай Яраслава Кастыцэвіча прарваўся цёплы дождж. Госці і вучні, якія ў спеху хаваліся ў школьны будынак, жартавалі ў лакальным стылі:

— Прыкрапіла як трэба!

Перад хвілінай пад гукі барабанаў наладзілі шэсце да часоўні, што на школьным пляцы. На чале шэсця апынуліся ганаровыя госці, улады горада, прадстаўнікі класаў у нацыянальных касцюмах. За імі настаўнікі, бацькі, вучні....

У парозе часоўні ўдзельнікаў шэсця прывіталі святары пасхальным Хрыстос Воскрэсе! Цягам чарговых хвілін яны адслужылі малебен і шчодра асвяцілі сцяг.

У час хрэсных пасхальных ходаў звычайна асвячаюцца і галовы вернікаў, таму нечаканы дождж прамовіў як дапаўненне традыцыі і добры знак з неба.

— Сёння на нашых вачах здзяйсняецца гісторыя Бельска, — не хавае ўзрушанасці бургамістр Яраслаў Бароўскі.

Мэр горада — выпускнік Падставовай школы № 3 — як ніхто разумее спецыфіку і праблемы беларусаў у Бельску-Падляшскім. Працэс асіміляцыі не абмінуў «тройку», якую ў горадзе па старой завядзёнцы лічаць сваёй, беларускай школай. Шмат вучняў ужо не ўмее вызначыць сваёй нацыянальнасці, не ведае мовы, не цікавіцца гісторыяй.

— З гэтым штандарам нам будзе прасцей, лягчэй, — дадае бургамістр. — З ім моладзь пойдзе ў горад, да іншых людзей. Разам будуць несці сваю адметнасць і заяўляць пра свае ідэалы.

Штандар бельскай «тройкі» не пакідае сумненняў, які (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF