Ніва № 22 (3290), 2 чэрвеня 2019 г.

Музычныя сюрпрызы і шырокі свет!

Ганна КАНДРАЦЮК

Пра царкоўную музыку звычайна думаем як пра культурны рэлікт ХІХ стагоддзя. Гэта дзякуючы класікам — Рахманінаву, Чайкоўскаму, Архангельскаму, якія папоўнілі жанр новым музычным зместам і духам сваёй музычнафенаменальнай эпохі. «Фестываль пяючай душы», які ўжо 38 гадоў ладзіць Мікола Бушко з Фондам царкоўнай музыкі, не толькі ўсвядоміў, але і паказаў яе жывы, сучасны працяг і яго легендарных творцаў. Сучасная царкоўная музыка няпростая для выканання. Яна патрабуе прафесійнага падыходу і высокай музычнай культуры ад выканаўцаў і слухачоў. Праўда, тут бываюць выключэнні. Вось творы сучаснай беларускай кампазітаркі Ірыны Дзянісавай, якая актуальна прабывае ў манастыры ў Навінках, з вялікай любоўю і захапленнем спяваюць прыхадскія хары ў Беластоку.

Аднак творы Рамуальда Твардоўскага ці Лесі Дзічко ў змозе заспяваць толькі архірэйскія ці акадэмічныя хары.

З гэтым няпростым выклікам выдатна справіўся Прыднястроўскі дзяржаўны хор з Тыраспаля пад кірункам Тацяны Твердахлеб. Лаўрэат мінулагодняга Міжнароднага Фестывалю царкоўнай музыкі «Гайнаўка-2018» у Беластоку выканаў канцэрт пад загалоўкам «Шэдэўры царкоўнай музыкі», дзе значную частку складалі творы сучасных кампазітараў.

Каб не згубіць асноўнай інфармацыі, трэба адзначыць дапрацаванасць кожнага выступлення ў дэталях і дасканалую рэжысуру канцэрту. Пачалі з «Отчэ наш» Станіслава Манюшкі. Мікола Бушко, як дырэктар і заадно (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF