Ніва № 22 (3290), 2 чэрвеня 2019 г.

Працаваў канём ужо ў падставоўцы. Размова з Міхалам Карнеевым, 1947 года нараджэння з Орлі.

Міхал МІНЦЭВІЧ

— Ці Вы помніце сваіх дзядоў?

— З сястрой Надзяй ездзілі мы ў Тапчыкалы распытаць, можа хто ведае. Бо калі дзед Дзяніс прыступіў да бабулі, то ў яе было ўжо двое дзяцей. Бо ў Тапчыкалах ёсць такое прозвішча — адкуль яно ўзялося? Але нічога не даведаліся. На могілках ёсць магілы толькі з крыжамі, ёсць і без нічога. І невядома, хто там пахаваны. Калісь не дбалі пра памяць, а да таго яны яшчэ і жылі бедна. Пра бабулю ведаю толькі, што яна з жонкай Пятра Русіновіча сёстры.

— Ці бацька Аляксандр расказваў пра бежанства?

— Расказваў, што калі ехалі назад, то ягоная маці хавала грошы ў шматку для выцірання печы ў вагоне. Бо на станцыях людзей выганялі салдаты і рабілі праверку, і забіралі ўсё. То маці так хавала і таго ніхто не забраў.

— Пры Вашай памяці тут, за Орляй, дзеці пасвілі коней, быдла...

— Як пагонам пасвілі коней — таго я не памятаю. Памятаю, што за Орляй хадзіў пагон авечак і кароў. А коней кожны пасвіў сваіх — па равах, аблагах. Летам вадзілі на поранкі ўжо ў дзве гадзіны раніцы, а калі ўжо гезы, авадні, дакучалі, то ўцякалі дадому, а пасля поўдня зноў выводзілі.

Помню свайго першага каня, быў чырвоны і лысы, звалі яго Срэбрным вочкам, бо вельмі блішчэлі ў яго вочы, як у зайца. Калі выпасалі коней на аблагах, то ўжо не было ім чаго есці і тады сядлалі іх і ехалі на кашалёўскі луг. Коні елі, а калі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF