Ніва № 22 (3290), 2 чэрвеня 2019 г.

У Міжземным моры

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Самалёт узбіваецца ў начное неба. Унізе астаюцца залатыя каралікі вулічнага і аконнага асвятлення Варшавы і наваколля, быццам глыбкі казачных Кландайка ці Эльдарада. Пасля няпоўных трох гадзін зноў паказваюцца залацістыя пункты прыбярэжных гарадоў, падвоеныя ў марскім люстры. Яшчэ крыху і грукат кол шасі па пасадачнай паласе пачынае тармажэнне аэраплана. Пасля высадкі пасажыраў вітаюць сканеры, якія счытваюць закадзіраваныя ў пашпарце даныя і робяць здымак прыбываючага, выкідаючы адмысловую паперку, здаўшы якую пагранічніку, можна ступаць навонкі аэрадрома, на асаблівую зямельку, якая распаложная ў цывілізацыйным пупе свету, між Азіяй, Афрыкай і Еўропай.

Аэрапорт Ларнакі быў паспешна разгорнуты пад канец 1974 года пасля інвазіі Турцыі на Кіпр 20 ліпеня таго ж года, якая прывяла да закрыцця міжнароднага аэрадрома ў Нікасіі. На гэтым месцы было лётнішча, якім з 1930-х гадоў карысталася брытанская армія. Міжнародны аэрадром у Ларнацы пачаў дзейнасць 8 лютага 1975 года з надта сціплай інфраструктурай. Турыстычная прыцягальнасць Кіпра прывяла да таго, што аэрапорт у Ларнацы скора стаў абслугоўваць пяць мільёнаў пасажыраў у год, удвая больш, чым было разлічана на такія ўмовы. Таму ў 1998 годзе пачалася суцэльная разбудова аэрадрома з мэтай задаволіць стандартнае абслугоўванне ўсё ўзрастаючага пасажырскага патока. Апрача аэрапорта ў Ларнацы ў незанятай Турцыяй частцы Кіпра дзейнічае яшчэ аэрадром у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF