Ніва № 22 (3290), 2 чэрвеня 2019 г.

У гурце як у сужонстве. Размова з членамі гурта «Вясна».

Юрка БУЙНЮК

Юрка Буйнюк: — Сёлета Вы выпусцілі свой другі альбом. Колькі ў ім песень і на якой мове яны?

«Вясна»: — 21 сакавіка 2019 года музычнае выдавецтва «Poparazzi» выдала другі альбом нашага гурта «WIERA, NADIEŻDA, LUBOW» з сямнаццаццю песнямі на беларускай, украінскай і рускай мовах.

— Хто аўтар новых песень?

— На нашым альбоме апрача вядомых народных песень ёсць чатыры аўтарскія песні, да якіх музыку напісаў Тамаш Трахімчук, а словы Віктар Швед і Міра Лукша. Гэта песні «Наша мама», «Наш тата», «Не забудзем хаткі» і «Глыбокая студня».

— У рэпертуары маеце народныя і аўтарскія песні. Якія песні найбольш любіць публіка?

- Калі ідзе пра новы альбом дык кожны слухач знойдзе на ім свае любімыя творы. На канцэртах і дыскатэках людзі найбольш любяць дынамічныя песні тыпу «Палюбіла я яго», «Смэрэко», «Чорны очка», «Чом ты не прыйшоў». Песня «Іхав козак» на нашым канале Youtube праслухоўвалася 123 тысячы разоў. Кожны твор, які выконваем, мае для нас вялікае значэнне і знаходзіць сваіх фанатаў. Мы іграем для публікі ўсіх узростаў — ад малышоў да пажылых людзей.

— Першы альбом Вы выпусцілі ў варшаўскай фірме «Folk». Чаму менавіта другі альбом вы выпусцілі ў беластоцкім выдавецтве «Poparazzi»?

— Калі ідзе пра беларускую, украінскую і рускую музыку дык яна самая папулярная на Падляшшы, паколькі тут пражываюць нацыянальныя меншасці. Музычнае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF