Ніва № 22 (3290), 2 чэрвеня 2019 г.

Народны строй — дакумент тоеснасці

Уршуля ШУБЗДА

Адным з найбольш важных элементаў этнічнай культуры беларусаў з’яўляецца традыцыйная вопратка, якой далікатная эстэтыка адлюстроўвае рысы менталітэту людзей — сціпласць, дабрыню, зычлівасць, працавітасць, паэтычнае ўспрыманне свету, субтыльнае разуменне прыгажосці. Народны строй быў своеасаблівым пашпартам чалавека — менавіта гэты і сёння даказвае, як самастойнай і адметнай была беларуская культура на фоне суседніх краін.

„Беларуская народная вопратка” — пад такім загалоўкам 23 траўня адкрылася выстаўка ў Музеі сельскай гаспадаркі ў Цеханоўцы. Экспанаты паходзяць з калекцыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту. Выстаўка з’яўляецца адным з многіх мерапрыемстваў, якія адбываюцца ў выніку шматгадовага супрацоўнічаюць абодвух музеяў.

Музей народнай архітэктуры і побыту валодае шматлікімі калекцыямі. Асобнае месца займае збор элементаў народнага адзення, які фарміраваўся цягам 1977-2018 гадоў і дэманструе народныя строі ўсіх рэгіёнаў Беларусі.

— Беларускі народны строй склаўся на беларускіх землях цягам стагоддзяў і адрознівае беларусаў ад суседніх народаў, — адзначыў у час выстаўкі навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту Аляксей Андрупаў. — Назва калекцыі кажа сама за сабе, не цяжка ўявіць, што ў яе ўваходзіць. Гэта разнастайная бялізна, дзіцячае, жаночае і мужчынскае адзенне, якое ў сваю чаргу падзяляецца на сялянскія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF