Ніва № 22 (3290), 2 чэрвеня 2019 г.

Еўрапарламенцкія скокі

Яўген ВАПА

Ну і стартануў палітычны выбарчы цягнік у Польшчы. Стартануў з самай вялікай планкі — з майскіх выбараў у Еўрапарламент. На восені маем чарговыя выбары ў польскі парламент, а затым у наступным годзе прэзідэнцкае спаборніцтва. Так што перад намі палітычная ліхаманка, якая для саміх палітыкаў будзе перыядам узаемазнішчэння. Але і нас, звычайных грамадзян-выбаршчыкаў не пакіне яна збоку. То перад намі будзе адбывацца танец заварожвання нас абяцаннямі, або проста трагікамедыя з удзелам байцоў палітычнай гульні.

Па сямейных справах перыяд з серады па выбарчую нядзелю ўключна правёў я ў сваёй пушчанскай вёсцы, таму, на шчасце, не быў я абцяжараны інфармацыйнай вайной, якая кіпела ў медыях, а проста жыў рэальна ў выбарчай цішыні. З перспектывы пушчы і прыроды брусельскія выбары здаваліся малым эпізодам на фоне важных спраў пушчанскіх абарыгенаў. Цішыня і пустэча ў вёсцы, нават каб і хацеў, не дазваляла з нікім і заікнуцца пра палітыку. Але, едучы на вёску, я заўважыў, што рэкламная, плакатная кампанія тут мізэрная, бо проста патэнцыйных і рэальных выбаршчыкаў тут пражывае жменька. Толькі расцяжкі з паслом Кшыштафам Юргелем красаваліся ў гмінных сядзібах. «Ага, але зацяты і ўпарты, каб патрапіць у Еўрапарламент», — мільганула мне думка, глядзеўшы на яго, як спаглядаў на выбаршчыкаў з плота ў Дубічах-Царкоўных. Затым з палітыкай у поўным разгары сутыкнуўся я ізноў у нядзелю пасля поўдня, калі вярнуўся ў Беласток, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF