Ніва № 22 (3290), 2 чэрвеня 2019 г.

Як доўга?

Міраслаў ГРЫКА

Палітычны глобус пярэсціць штораз больш злавесных запаленчых агменяў. Абазначым іх чырванню і накладзем на гэтыя гарачыя плямы мясцовыя пратуберанцыі надвор’я. Яны накладуцца амаль цалкам адно на адно! Гэта мо глупства, журналісцкае злоўжыванне?! Ну, так. Скажу нават больш, гэта снегавік у сярэдзіне гарачага лета. Але будзьце пільнымі: зіма, палітычная ці кліматычная можа нас у любы час заспець! Быццам бы сусветная палітыка не мае ніякага дачынення да глабальнага клімату, але ж мае. Факт, калі планета Зямля мае ліхаманку, ліхаманку мае палітычны лад свету. У абодвух выпадках гэта з’яўляецца сімптомам хваробы, падрывання цэласнага балансу гэтых сістэм. А менавіта, гэта з’яўляецца вынікам дэрэгулявання ўнутраных механізмаў самаабнаўлення. У выпадку Натурыста гэта крайне паржавелы «цывілізацыйнымі» выкідамі CO2 так званы натуральны кремніева-вугляродны цыкл. Гэта больш менш паглынанне Зямлёй лішку парніковага вуглякіслага газу з атмасферы і з астуджэннем планеты праз паступовае вызваленне яго ў атмасферу, што зноў выклікае яе прагрэў. Інтэнсіўнае спальванне вугалю і іншых карысных выкапняў цалкам разрэгулявала гэты механізм. У сваю чаргу, рэгулятарам сучасных сацыяльных сістэм, упісаных у ДНК палітычнай сістэмы кожнай краіны з’яўляецца Канстытуцыя. Але ж, Канстытуцыя няроўная Канстытуцыі. Калі яна заснаваная на дэмакратычных стандартах, адносна абараняе правы кожнага грамадзяніна, і ў выніку ўсіх грамадзян. Калі філасофскія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF