Ніва № 22 (3290), 2 чэрвеня 2019 г.

Зусім іншая эпоха

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Ніхто, ці амаль ніхто, не ведае свайго фіналу. Жыццё чалавека хуткаплыннае і кароткае, колькі б ён не прабыў на гэтым свеце. Кожны на гэтым, надзвычай кароткім адрэзку гісторыі, шукае свайго сэнсу і якасці, а таксама параўноўвае тое, што было раней, з цяперашнім. Гэта па маладосці дзеянні апярэджваюць думкі. А калі прыходзіць пара сталення, а пасля і непазбежнага старэння, чалавек пачынае больш узважваць і аналізаваць, параўноўваць і асэнсоўваць. Праўда, разумныя людзі кажуць, што такіх людзей не так і шмат. Як у тым старым жарце: „семдзесят адсоткаў зусім не ўмеюць думаць, яшчэ дваццаць пяць думаюць, што яны думаюць, а насамрэч толькі пяць працэнтаў здольныя на нейкае мысленне”.

Нашаму пакаленню, тым, каму ўжо пяцьдзясят і за пяцьдзясят, цяжка паспець за маладымі. За ўсімі гэтымі сучаснымі камунікатарамі, асаблівасцямі сацыяльных сетак і новымі піяр-тэхналогіямі. Ну, але калі вучыцца новым тэхнічным цікавінкам і навінкам ніколі не позна, то мяняць прынцыпы сапраўды пазнавата. А за апошнія трыццаць гадоў свет змяніўся да непазнавальнасці не толькі тэхнічна. Еўраатлантычная цывілізацыя перажыла і зазнала такія трансфармацыі, што цяжка паверыць, як можа за такі зусім непрацяглы адрэзак часу змяніцца так шмат у ментальнасці, мысленні і паставах людзей.

Праўдападобна, што заходняя дэмакратыя перажыла свой росквіт, пік і далей стала набываць пераважна абсурдны характар. Было прыдумана шмат штучных і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF