Ніва № 22 (3290), 2 чэрвеня 2019 г.

«Пралог» — V Дні культуры і славянскай пісьменнасці ў Бельску-Падляшскім

Аляксей МАРОЗ

«Пралог» — V Дні культуры і славянскай пісьменнасці, арганізаваныя ў галоўным Музеем малой айчыны ў Студзіводах з 23 па 26 мая ў Бельску-Падляшскім, традыцыйна прымеркаваны былі да святкавання ў гонар настаўнікаў славян, святых Кірылы і Мяфодзія. Названне гэтага гістарычна-культурнага мерапрыемства выводзіцца ад найстарэйшай захаванай славянскай кнігі з жыціямі святых «Пралог», выдадзенай у 1496 годзе ў Бельску-Падляшскім. На сёлетняе свята кнігі і славянскай пісьменнасці яго галоўны арганізатар Дарафей Фіёнік з супрацоўнікамі падрыхтавалі багатую праграму, якая была рэалізавана ў Музеі малой айчыны ў Студзіводах, жыллёвым квартале Студзіводы, Пакроўскай царкве ў Бельску-Падляшскім, Бельскім доме культуры і Гмінным асяродку культуры ў Орлі.

Пятыя Дні культуры і славянскай пісьменнасці пачаліся міжнароднай гістарычна-культурнай навуковай канферэнцыяй «Падляшша, Палессе і Гродзеншчына», наладжанай 23 мая ў Музеі малой айчыны ў Студзіводах, якая стала адным з галоўных момантаў «Пралогу» і закончылася на другі дзень. На канферэнцыю прыбылі гісторыкі, аматары даўніны і супрацоўнікі архіваў з Рэспублікі Беларусь, Беластока, Варшавы, Бялграда і Масквы. Удзельнікам канферэнцыі цікава было даведацца аб гісторыі і культуры Падляшша, Палесся і Гродзеншчыны.

— Бельск быў цэнтрам пісьменнасці на Падляшшы. Мы ў гэтым годзе прымеркавалі «Пралог» да 450-годдзя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF