Ніва № 21 (3289), 26 мая 2019 г.

Паміж Альп

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Насупраць масіва Пілатус, у Люцэрне, на левабярэжжы Ройса перад яго ўліццём у Возера Чатырох Кантонаў, распаложана іншая люцэрнская гара — Гюч. А на ёй узведзены палац, які сваім выглядам нагадвае харомы з дзіцячых казак, напрыклад палац Гаргамеля з папулярнай у нас серыі пра смурфікаў.

Згадваючы пра Люцэрн, нельга прамінуць і найбольш вядомага швейцарскага брэнда — гадзінніка. Менавіта ў адной з веж сярэдневяковай гарадской крэпасці Люцэрна ўстаноўлены гадзіннік, які мае права біць гадзіны на мінуту раней за іншыя гарадскія гадзіннікі.

А ніжэй, на рацэ Ройс, іншая асаблівасць Люцэрна — драўляныя масты: Каплічны і Мякінны. Каплічны мост пабудаваны ў 1365 годзе і лічыцца найстарэйшым драўляным мостам у Еўропе. У XVII стагоддзі быў ён аздоблены карцінамі пісанымі на драўляных трохвугольных шчытках-шчыпцах, на якіх апіраўся дах моста. Мастак Ханс Вегман намаляваў 158 карцін, ілюструючых падзеі з гісторыі горада; карціны з эпохі контррэфармацыі ўслаўлялі касцельнае жыццё Люцэрна. Карціны фінансаваліся сем’ямі гараджан і былі аздоблены іх гербамі. У 1993 годзе здарыўся пажар моста, у выніку якога згарэла дзве трэці тае асаблівае галерэі; з сарака сямі карцін, якія ўдалося выратаваць, поўнасцю ўдалося рэстаўрыраваць толькі трыццаць.

Мякінны мост узяў сваю назву з таго, што з яго дазвалялася млынарам скідаць мякіну ў раку. Пад яго дахам таксама размаляваныя ў першай палове XVII стагоддзя мастаком Каспарам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF