Ніва № 21 (3289), 26 мая 2019 г.

ХVІ ПадляшскаПалескія сустрэчы ў традыцыі «Там по маёвуй росе»

Аляксей МАРОЗ

Падляшска-Палескія сустрэчы ў традыцыі «Там по маёвуй росе» былі арганізаваны Музеем малой айчыны ў Студзіводах на аснове Міжнароднага фестывалю «Там по маёвуй росе», які адбываўся ў Студзіводскім музеі. У час фестывалю прэзентаваліся народныя калектывы з Падляшша і Палесся, запісваліся фальклорныя песні, танцы і абрады, якіх частка выкарыстоўваецца цяпер падчас Падляшска-Палескіх сустрэч у традыцыі. Іх удзельнікі наведваюць нашы вёскі ў Бельскім, Гайнаўскім, Сямятыцкім і Беластоцкім паветах і выступаюць перад мясцовымі жыхарамі ў абставінах, у якіх народны фальклор прэзентавалі нашы продкі.

ХVІ Падляшска-Палескія сустрэчы ў традыцыі «Там по маёвуй росе» пачаліся ў пятніцу 3 мая ў Тапільцы каля Беластока. У наступны суботні дзень працягваліся ў Кожыне, Козліках, Гародчыне, Ляхах і Ступніках, а ў нядзелю перабраліся намнога далей на поўдзень у Мядзвежыкі, Рагачы і Левашы, дзе, між іншым, удзельнікі сустрэч тапілі Рагульку і запрэзентавалі багаты двухдзённы вясельны абрад. У Дашах 6 мая, у дзень Юрыя Пераможцы, на палетку жыта аднаго з гаспадароў быў паказаны Юр’еўскі абрад, з малітвамі і фальклорнымі традыцыямі. Спатканні ў традыцыі «Там по маёвуй росе» закончыліся ў Рыгораўцах, дзе, між іншым, прэзентаваліся старыя фатаграфіі. У названых вёсках, прыпынках сустрэч, іх удзельнікі вадзілі велікодныя карагоды, спявалі агулькі, якія ў некаторых месцах называліся рагулькамі, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF