Ніва № 21 (3289), 26 мая 2019 г.

Якім Фесяк і яго сям’я

Сяргей ЧЫГРЫН

Пра беларуса Якіма Фесяка з вёскі Зачарляны я даведаўся ад яго ўнука Вацлава Залеўскага, які жыве ў вёсцы Хвінявічы на Дзятлаўшчыне. Вёска гэта знаходзіцца за 10 кіламетраў на паўночны захад ад Дзятлава і 138 кіламетраў ад Гродна.

Вацлаў Залеўскі жыве з жонкаю ў вялікім цагляным доме. Яму 71 год. Усё жыццё ў яго было звязана з сельскай гаспадаркай, працаваў нават дырэктарам саўгаса і старшынёй мясцовага калгаса „Парэчча”. „У 1980-х гадах мая гаспадарка намалочвала за сезон 8 тысяч тон збожжа, а цяпер два калгасы ледзь-ледзь намалочваюць каля 3,5 тысячы тон. Амаль цалкам за апошнія гады знішчана сельская гаспадарка на Беларусі”, — настальгічна ўздыхае Вацлаў Браніслававіч.

Цяпер Вацлаў Залеўскі нідзе не працуе, бо пенсіянер. Ён займаецца сваім прыватным агародам. Хоць на вуліцы пачатак траўня і яшчэ даволі холадна, а ў Залеўскіх ужо выраслі цыбуля, радыска, на градках паказваецца бульба.

— Як гэта ў вас атрымліваецца, што ўсё ўжо расце, хаця ў суседзяў на градках пуста пакуль? — пытаюся ў вяскоўца.

— Я вельмі люблю аграномію, усё жыццё ёй займаўся і цяпер эксперыментую на градках. Ключом да вялікага і добрага ўраджаю з’яўляецца амагнічаная вада. Праз магніты лью звычайную ваду і потым яе прымяняю на градках, паліваю агарод, рыхтую розныя кампосты і г.д. Ураджай павялічваецца на 20 працэнтаў, — распавядае спадар Залеўскі.

Сапраўды, Вацлаў Залеўскі — вясковы эксперыментатар і вынаходнік. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF