Ніва № 21 (3289), 26 мая 2019 г.

Маракамэ: Памажыце самім сабе. Вярніцеся да сябе і добра жывіце ў сваёй культуры

Уршуля ШУБЗДА

Пра гэта як абараняць традыцыю, будаваць сілу ў групе і грамадскасці і захаваць сваю тоеснасць у свеце, які мяняецца, расказваў 8 траўня ў Варшаве Маракамэ Хасэ Луіс «Каміра» Рамірэс — прадстаўнік адной з самых карэнных культур у Мексіцы. Што паўплывала на індзейцаў, што іхняя традыцыя існуе і не памянялася ад трох тысяч гадоў? Рытуалы, традыцыі, танец, мастацтва і паломніцтва гэта паводле іхняй культуры дарога да сябе.

«Хачу вам расказаць пра нараджэнне, пра час, калі Зямля не мела яшчэ гадзінніка, усюды было цёмна, а на свеце жыў толькі адзін чалавек, Латакамэ. Латакамэ жыў у цемры, быў разгублены. Аднойчы сустрэў на сваёй дарозе Бабулю-дождж, якая яму загадала: «Пабудуй човен». Латакамэ збудаваў човен і выпалі дажджы. Падала пяць дзён, пяць тыдняў, пяць месяцаў і пяць гадоў, а можа і даўжэй, бо час надалей не існаваў. Але вада была патрэбная, каб бабуля таксама зышла на зямлю. Ад яе ўдару палкай выраслі горы і зямля, а таксама нарадзіліся багі, якія памяняліся ў крыніцы, скалы... усе пачалі ісці ў пошуках святла. Тады сустрэлі на сваёй дарозе блакітнага аленя, які абяцаў завесці іх у месца, дзе з’явіцца святло. Сустрэлі таксама Дзеда-агонь, які загадаў ім знайсці дзіця. І калі знайшлі тое дзіця, яно пачало так танцаваць з агнём, што згарэла, а агонь пагас. Многія перасталі верыць і памяняліся ў скалы, але былі і такія, якія верылі, што гэта (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF