Ніва № 21 (3289), 26 мая 2019 г.

Маем у крыві беларускасць

Юрка БУЙНЮК

Гурт „Калінка” — адзін з самых папулярных беларускіх эстрадных гуртоў Падляшша. Пакуль выдаў чатыры кампакт-дыскі са сваёй музыкай. „Калінка” іграла канцэрты не толькі ў Польшчы, але і ў Бельгіі, Нямеччыне, а таксама на Беларусі. З лідарам ды мастацкім кіраўніком гурта „Калінка”, а таксама лідарам фольк-рок-групы „Гай”, а заадно ўласнікам музычнай студыі „Apollo Records” Марыюшам Харужым размаўляе Юрка Буйнюк.

Юрка Буйнюк: — У якім годзе паўстаў гурт „Калінка”?

Марыюш Харужы: — Гурт „Калінка” быў заснаваны ў 2002 годзе. Першапачаткова быў гэта фальклорны калектыў, а ў 2007 годзе пераўтварыўся ў эстрадны гурт, які дзейнічае і зараз.

— Хто зараз складае „Калінку”?

— Склад гурта „Калінка” мяняецца, таму што дзяўчаты выходзяць замуж, засноўваюць сем’і і адыходзяць з гурта. На іх месца прыходзяць новыя дзяўчаты. Зараз апрача мяне і маёй жонкі Сары ў гурце „Калінка” спяваюць Паўліна Колас, Юстына Юхімовіч, Эдыта Сухар, Дар’я Паўлючук, Дамініка Юшкевіч ды інструменталіст Павел Верабей.

— Не кожны ведае, што на першым альбоме „Калінкі” на гармоніку іграў сам Славамір Трафімюк з гурта „Ас”...

— За ўвесь час прайшло многа музыкантаў, якія дапамагалі нашаму гурту ў музычным плане. Таксама ў Славаміра Трафімюка быў эпізод, калі іграў у аранжыроўках песень „Калінкі”. Час ад часу мы сустракаемся з гуртом „Ас”.

— На першым альбоме „Калінкі” былі таксама і Вашы аўтарскія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF