Ніва № 21 (3289), 26 мая 2019 г.

Фестываль пяючай душы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У днях 15-19 мая ў Беластоку, у канцэртнай зале філармоніі, адбыўся XXXVIII Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі „Гайнаўка-2019”. Ганаровы патранат над фестывалем трымаў Прэзідэнт Рэчы Паспалітай Анджэй Дуда, а мастацкі патранат — маэстра Кшыштаф Пэндэрэцкі. У ліку галоўных патронаў фестывалю былі таксама Саюз польскіх кампазітараў і прэзідэнт горада Беластока.

Журы сёлетняга фестывалю склалі праф. Рамуальд Твардоўскі з Варшавы, праф. Віялета Мілкоўская з Беластока, а. Юры Шурбак з Варшавы, праф. Андрэй Пятрэнка з Санкт-Пецярбурга, праф. Яўген Саўчук з Кіева, праф. Павілас Гіліс з Вільні і праф. Дымітр Дымітраў з Сафіі. У Фестывалі ўдзельнічала 25 хароў: па пяць з Украіны і Расіі, чатыры з Польшчы, тры з Беларусі, два з Латвіі і па адным з Балгарыі, Ганы, Грузіі, Сербіі, Славакіі і Эстоніі.

Інаўгурацыйны канцэрт выканаў Прыднястроўскі дзяржаўны хор з Тыраспаля, мінулагодні пераможца фестывалю. Мерапрыемству спадарожнічалі канцэрты ўдзельнікаў фестывалю ў розных мясцовасцях Польшчы: Варшава, Беласток, Бельск-Падляшскі, Сейны, Нарва, Міхалова, Саколе, Легіянова, Здуньска Воля, Белавежа, Крынкі, Васількаў, Цехановец, Шчучын, Гайнаўка, Студзянкі, Орля, Дуброва-Беластоцкая, Мельнік, Аўгустаў.

Сёлетні фестываль, гэтак жа як і ранейшыя, сабраў шырокую палітру выканаўцаў, якія прадстаўлялі багаты спектр царкоўнай музыкі — не толькі шырока вядомых класікаў гэтага жанру, як Пётр Чайкоўскі, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF