Ніва № 21 (3289), 26 мая 2019 г.

За чорным хлебам

Яўген ВАПА

Мінулы тыдзень прайшоў мне на падарожжах з даволі вялікай колькасцю кіламетраў. Спачатку апынуўся я на Верхняй Сілезіі ў Глівіцах, а затым шляхі мае накіраваліся ў Мінск. З Глівіцаў у Мінск прыблізна дзевяцьсот кіламетраў. На такім адрэзку можна ўжо смела наглядаць за эканамічна-цывілізацыйнымі адрозненнямі і выклікамі. І то на ўнутраным польскім узроўні, як і на міжнародным, паміж суседнімі дзяржавамі.

На Сілезію прывялі мяне сямейныя справы. Апошні раз пабываў я там трыццаць тры гады таму назад на вяселлі маёй дваюраднай сястры. Там менавіта ў Глівіцах пасля вайны за хлебам выехалі татавы родныя брат і сястра. Дзядзька Пеця, на жаль, памёр і там пахаваны, але цёця Ніна з мужам Янкам, родам з Мора, вярнуліся пасля выхаду на пенсію ў Беласток, каб штодзень быць бліжэй сваіх людзей і царквы. Не перасадзілі сваіх каранёў у прамысловы краявід. Калі ў маіх бацькоў было чатырох сыноў, то ў дзядзькі Пеці і цёці Зосі былі чатыры дачкі. Зразумела, што такі палавы расклад быў прычынай сямейных жартаў і разважанняў за сталом паміж братамі наконт справядлівасці гэтага свету. Штогод на канікулах усёй вялікай сям’ёй з’язджалі яны да нас на вёску, каб падыхаць чыстым паветрам, памагчы ў гаспадарцы і наведаць нашу вялікую радню, адным словам — быць у курсе падзей сваіх аднапляменцаў. Мы, дзеці, гулялі разам таксама і ў футбол, бо дзяўчаты трэніравалі яго там на месцы. Выклікала гэта ў нас, пушчанскіх дзікуноў, пашану і павагу. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF