Ніва № 21 (3289), 26 мая 2019 г.

Як я захацеў будаваць Амерыку

Міраслаў ГРЫКА

Чытанне кніг гэта не падыходны занятак для імігрантаў. З усіх гэтых кніг, якія інтэлігенцкай звычкай сфармаванай у Польшчы купляў я ў значнай колькасці на працягу некалькіх гадоў пабыўкі за Атлантыкай, мала якую прачытаў да канца. Амерыка плаціць імігрантам доларамі за працу параўнальную з прымітыўнай гароўкай будаўнікоў егіпецкіх пірамід. Да апошняга поту. І ёсць у тым нейкая няўмольная логіка: піраміды ад тысячаў гадоў трымаюцца. Амерыка становіцца ўсё больш багатая... для штораз меншай групы. А я, хоць у рэшце рэшт прачытаў тыя кнігі, не адчуваю сябе ні багацейшым, ні мудрэйшым ад таго, якім быў раней. Гароўка пачыналася ў пачатку тыдня, калі мы ў тры дні перакінулі ўдвух, я і Мірза, мусульманскі расіянін з таджыкскім радаводам, спачатку на «брыдж» і далей «гойстам» уверх бетонныя трылінкі; разам больш за 24 тоны. Мы павінны былі паскладваць іх у ідэальныя кубы на панарамнай тэрасе шматпавярховіка, паскудна раскошнага апартаментоўца. Якая ж была мука дакладнага накладвання адну на адну, прытым пад лінейку, дзесяцікілаграмовых пліт з бетону для таго, каб задаволіць эстэтычнае пачуццё багацеяў, капрызных жыхароў, якія марылі, каб пазбавіцца ад сваіх вачэй потных прывідаў-рабацяг. Неяк мы справіліся з задачай, хаця ў першы дзень працы Мірза, не менш змардаваны ад мяне, занядбоўваючы рэлігійную канспірацыю, дастаў малюсенькі дыванок з заплечніка падчас абеду і стаў біць паклоны перад Алахам, верагодна, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF