Ніва № 21 (3289), 26 мая 2019 г.

Новы Балтыйска-Чарнаморскі звяз

Віктар САЗОНАЎ

Палітычнае жыццё ў суседзяў Беларусі ў апошні месяц кіпела напоўніцу. І літоўцы, і ўкраінцы выбіралі сабе кіраўніка дзяржавы. І ў адных, і ў другіх былы зышоў. Зышоў без кровапраліцця і ахвяр сярод мірнага насельніцтва ды і сярод ваеннага таксама. Нельга сказаць, што зусім без бою абышлося, бо баі былі, ой яшчэ якія, але выключна ў палітычным аспекце, без прымянення агнястрэльнай і халоднай зброі. Нават да мардабою не дайшло. Ну што ж, украінцы выпакутавалі сабе такое права на такія выбары. Ніхто ім яго не падарыў проста за „дзякуй”. Ды і літоўцы ў свой час яго адстаялі.

Калі ў Літве зыход дзеючага кіраўніка быў элементам абавязковым, бо Далія Грыбаўскайтэ вычарпала максімальны тэрмін, які дазваляе літоўская канстытуцыя, то ўкраінцы маглі яшчэ пажыць з былым прэзідэнтам. Але не захацелі. Вырашылі, што знайшлі сабе лепшага. Так гэта ці не, пакажа час. Уладзімір Зяленскі, які прыйшоў на змену Пятру Парашэнку, як палітык яшчэ нічым не вызначыўся, акрамя ўпэўненай перамогі на выбарах. Як сказала б кіраўнічка Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Лідзія Ярмошына, калі б гэтая перамога тычылася яе любімага палітыка, „перамога элегантная”. Больш чым семдзесят адсоткаў суайчыннікаў падтрымалі яго кандыдатуру. І адбылося гэта не толькі на вачах усёй Украіны і ўсяго свету, але і на яе ўласных вачах. Яна ж асабіста ездзіла паглядзець на ўкраінскія выбары. Праўда, анічога істотнага пра іх не расказала па (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF