Ніва № 21 (3289), 26 мая 2019 г.

Выданні «Нівы» ў сталіцы Беларусі

Віктар САЗОНАЎ

Дзверы для доўгачаканых гасцей з Беластока расчыніў сталічны Літаратурны музей Максіма Багдановіча. Яўген Вапа, які гэтым разам перакрочыў парог мінскага музея як выдавец, і празаік Міхась Андрасюк, 15 траўня 2019 года прэзентавалі дзве новыя кнігі, якія выйшлі мінулым годам пад утульным дахам ужо даўно вядомай для беларускамоўнага чытача Праграмнай рады тыднёвіка беларусаў Польшчы „Ніва”. Гэта былі кніга прозы Міхася Андрасюка „Поўня”, і кніга вершаў „Краявід з невідочнай памылкай”, у якой побач з задуменнымі філасофскімі беларускамоўнымі вершамі яе аўтаркі Надзеі Артымовіч размясціўся польскамоўны пераклад тых вершаў Марціна Рэмбача.

Падляшскія госці задоўга да афіцыйнага адкрыцця імпрэзы ўжо атрымалі масу кампліментаў наконт гэтых твораў. Бо сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў спаткаліся з імі яшчэ да прызначанай гадзіны. Прычым выпадкова. То адзін, то другі, па аднаму і групамі яны сталі з’яўляцца ля музея, і першая дыскусія пра мінулае і будучае беларускай літаратуры пачаліся ўжо на адкрытым паветры за кубкам гарачай гарбаты.

— Беларуская літаратура гэта яшчэ і тое, чым беларусы Беласточчыны бароняцца ад асіміляцыі і даказваюць сваім польскім калегам сваю тоеснасць і прыналежнасць да вялікай беларускай культуры. Бо калі паказваюць сваім апанентам сапраўды вялікі твор, і знаёмяць з гэтым творам сваіх польскіх сяброў, то палякі пагаджаюцца з важнасцю і важкасцю беларускай культуры і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF