Ніва № 20 (3288), 19 мая 2019 г.

Сіцылія — краіна кактусаў і здагадак (ч.5)

Ганна КАНДРАЦЮК

Пасля прылёту сябра на прывітанне спытаў: — А як сіцылійскія хлопцы?

У яго пытанні не было нездаровай цікаўнасці і прыкольных намёкаў. Ён звычайна загаварыў беларуска-падляшскім кодам. На экзотыку ў нас усё глядзяць праз прыгожасць жаночага роду. Раней, калі які кавалер выпраўляўся ў далёкі свет, яму жадалі прывезці з сабой прыгожую і багатую жонку. Зараз, калі ў падарожжы хлынулі дзеўкі і пенсіянеркі, дзеля карэктнасці сталі пытаць і пра брыдкі пол. Усё дзеля таго, каб па сваіх мерках ацаніць тую экзотыку, дастроіць яе да сваіх спадзяванняў і патрэб...

І вось допыты пра сіцылійскіх хлапцоў зусім скаламуцілі мае мазгі. Усё з за ўніфікацыі, якая запанавала ў гэтым італьянскім рэгіёне. Галоўная вуліца ў Катаніі на першы погляд не адрознівалася ад падобных артэрый Беластока ці Берасця. Такія ж самыя апранахі, смартфоны, прычоскі, вузкія штаны, манікюр на гібрыдных ногцях. Усё гэта прамаўляла як глабальны камуфляж, у якім губляліся абрысы рэальнага свету, з яго козырамі і заганамі. Нават заснежаны конус пагрозлівай Этны, які затыкаў панараму галоўнай вуліцы, здаваўся макетам, збудаваным на патрэбы фільма ці нейкай мегапастаноўкі. Пры тым усе тут здаваліся быць гледачамі, спажыўцамі або абслугай, што дапаўняла ўсцешны рытуал геданізму.

У гэтай салодкай павуціне не хапала месца для прыгожага ці брыдкага полу, бо ўсе тут здаваліся прыгожымі і шчаслівымі.

* * (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF