Ніва № 20 (3288), 19 мая 2019 г.

Музыка была ўва мне з дзяцінства

Юрка БУЙНЮК

Інтэрв’ю з Міраславам Крыштопам — кампазітарам, вакалістам і лідарам вядомага польскага гурта «Імпэрыюм» і беларускага праекта «Контра» («Contra») размаўляе Юрка Буйнюк.

— Вы закончылі Музычную акадэмію імя Ф. Шапэна ў Беластоку. Як успамінаеце студэнцкія часы?

— Я вучыўся класічнай музыцы. Найпрыгажэйшая музыка, якая можа быць, найбольш вартасная. Хаця цяжкая, таму што патрабуе вялікай падрыхтоўкі. Я меў магчымасць іграць творы самых выдатных кампазітараў. Вельмі мне падабаецца камерная музыка, ігра ў малых калектывах, напрыклад кларнет, скрыпка, віяланчэль, кантрабас. Класічная музыка прыгожая, хаця таксама люблю папулярную музыку. Гады маладосці, праведзеныя ў Музычнай акадэміі ўспамінаю вельмі добра.

— Як дайшло да ўзнікнення групы «Імперыюм»?

— Гэта было ў 1990 годзе. Мы заснавалі «Імперыюм», каб паехаць на музычны кантракт у Нарвегію, пайграць за добрыя грошы за мяжою. У эканамічным плане тады была вялізная прорва паміж заходнімі і посткамуністычнымі краінамі і многа польскіх гуртоў ездзіла на такія кантракты. Файна было выехаць на Захад і пайграць там у рэстаранах, на паромах. Добрыя грошы тады людзі зараблялі. Мы, яшчэ студэнты, купілі інструменты і музычную апаратуру. Пачалі мы рэпетыцыі і сталі рыхтавацца да выезду за мяжу. Але адзін чалавек кажа нам: «Пакуль выехаць за мяжу, зайграйце нам на забаве ў Юхнаўцы». Мы згадзіліся. Аказалася, што людзі вельмі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF