Ніва № 20 (3288), 19 мая 2019 г.

На скатах Альп

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Калі глянуць на карту Швейцарыі, на яе гаспадарчыя і культурныя цэнтры, то пакажацца нам такі абаранак, пра які калісь згадваў Юзаф Пілсудскі. Менавіта ўсе тыя галоўныя гарады Швейцарыі распаложаны па яе граніцах: Цюрых, Базель, Жэнева, Лугана... А ў геаграфічным цэнтры краіны знаходзіцца па сутнасці толькі Люцэрн. І здавалася б, што менавіта гэты горад павінен быць і палітычным яе цэнтрам, сталіцай.

Было гэта ў свой час нават блізка, як шапкай кінуць. Бо ж і Люцэрн быў першым са знатных цяпер гарадоў, якія далучыліся да новафарміраванага абарончага саюза, якога мэтай была абарона перад вонкавымі правіцелямі. Заснавалі Швейцарыю тры альпійскія вясковыя кантоны Уры, Швіц і Унтэрвальдэн 1 жніўня 1291 года. Кантон Люцэрн быў чарговым — 1332 год, кантон Цюрых — 1351... Аднак, калі канчаткова фарміравалася Швейцарская Канфедэрацыя, у палове ХІХ стагоддзя, Люцэрн аказаўся не ў той кааліцыі, якая дала ход далейшым падзеям. Менавіта тады кантон Люцэрн стаў на чале г.зв. Зондэрбунда, саюза каталіцкіх кантонаў, мэтай якога было супрацьстаўленне лаіцызацыі федэрацыі. Зондэрбунд разлічваў на ваенную дапамогу Аўстрыі, але калі аўстрыйскі дэлегат прыехаў абмяркоўваць канкрэтныя крокі, пратэстанцкія кантоны ўспелі ўжо расправіцца з Зондэрбундам, прагнаць з краіны езуітаў, а сталіцай федэрацыі стаў Берн.

Люцэрн распаложаны на беразе Возера Чатырох Кантонаў; Вікіпедыя: „Фірвальдштэцкае возера альбо возера Люцэрн (ням.: (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF