Ніва № 20 (3288), 19 мая 2019 г.

Джаз — рэвалюцыя ў Беластоку

Уршуля ШУБЗДА

Пра поспехі славутых беластачан-палякаў напісаны кнігі, значна менш ведаем аб новапрыбыўшых, якія ўнеслі свой уклад у культуру нашага горада. Дзяржаўны джаз-аркестр створаны ў Беластоку ў часы БССР быў складзены з яўрэяў, літвакоў, уцекачоў з суседніх краін і людзей, якія ў Беласток трапілі выпадкова. «Менавіта яны пісалі гісторыю польскага, але і беларускага джаза, таму што яны таксама сталі часткай беларускай культуры і без іх не адбылося б тое, што адбылося» — лічыць Віктар Сямашка.

Беластоцкі аркестр, еўрапейскі кантэкст

Як беларускі джаз нарадзіўся ў Беластоку? — менавіта пра гэта ў чацвер 9 траўня размаўлялі ў беластоцкім „Склепе з культурай”, аб’яднання АБ-БА. Госцем сустрэчы з цыкла „Пагаворым пра...” быў музыка, паэт і журналіст з Менска Віктар Сямашка, які распавёў пра пачатак, заняпад і сучасны стан беларускага джаза.

— Цяжка сказаць, што канкрэтна нарадзілася ў Беластоку, таму што ўсе музыкі, якія тут апынуліся, мелі ўжо вялікі багаж сваіх твораў, ужо прыехалі з нотамі, — тлумачыў Віктар Сямашка. — Эдзі Рознер гаварыў, што ўсе яго ноты ў галаве, ён выдатна іх памятаў. Што тычыцца матэрыялу з беларускім каларытам, то, на жаль, застаўся незафіксаваны. Калі аркестр апынуўся ў прафесійнай студыі ў 1944 годзе, яна проста запісала той матэрыял, які выконвала цягам Другой сусветнай вайны, гастралюючы па франтах. Спецыфічны гэта матэрыял — трэба было граць нешта лёгкае, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF