Ніва № 20 (3288), 19 мая 2019 г.

У ПНР было весялей і ўсе былі больш дружныя

Міхал МІНЦЭВІЧ

Размова з Уладзімірам ШЫМАНСКІМ, пенсіянерам з Орлі 1941 года нараджэння.

— Ці Вы запамяталі сваіх дзядоў?

— Дзеда Рыгора з боку бацькі не помню. Пасля бежанства, недзе з Самары, бацька майго бацькі хутка памёр, а пасля і маці, і бацька, 1910 года нараджэння, ва ўзросце сямі гадоў астаўся круглым сіратою. У Орлі тады панавалі голад і тыф. Хадзілі ў Спічкі прасіць, то давалі лупіны ад бульбы. Дамы хрысціян у Орлі былі ў большасці спалены, апрача тых, што не выязджалі ды той канец мясцовасці ад Рудутаў. Дзедкавай хаты не было, жылі ў старых Несцяровічаў, а пасля бацька жыў дзе Сёмка Здановіч. Сёмка быў яго адзінаўтробным братам — па іншым бацьку. Была там баба Ладуныха, а калі яна памерла, то мой бацька астаўся сам і пасвіў кароў у жыдоў. Калі Сёмка вярнуўся з войска, то жылі разам. Пасля бацька ажаніўся.

Дзяды з боку мамы Анны — Юлія і Дзмітры Русіновічы. Дзедка расказваў, што ў бежанстве спачатку было вельмі добра, прынялі бежанцаў, была праца. А калі ўспыхнула рэвалюцыя, то ўсё папалілі — запасы, стагі... Казалі: „старое раззброім, новае пастроім”. Настаў голад і бежанцы пачалі ўцякаць. Прыехалі ў Орлю, а тут другі голад. З Орлі ў бежанства не выязджалі дзед Купталя — Сцёпка Ляшэвіч і яшчэ хтосьці. Яны поля не абраблялі, толькі агароды ў Орлі аралі.

— Як успамінаеце сваё дзяцінства?

— У нашай сям’і было пяць хлопцаў: Ваня з 1936 года, Коля — 1937, Сцёпа (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF