Ніва № 20 (3288), 19 мая 2019 г.

Целушкі: краса і сэрца

Міра ЛУКША

У вёску Целушкі апошні дзень красавіка гналіся як на крылах ветру не толькі мы на сваіх дваіх ад Рыбал. Добрых дзевяць кіламетраў, калі б не малітва да Багародзіцы. У Вікіпедыі выдумляюць, што назва гэтае вёскі Заблудаўскай гміны Беластоцкага павета паходзіць ад паганскага цяльца, які быццам быў «абагатвараны ў Целушках яшчэ перад прыняццем усходняга хрысціянства» (папярэдняя назва вёскі гэта «Свяціцеле». Узніклы перад XV стагоддзем санктуарый у Пухлах меў аслабіць моцны паганскі культ у Целушках. Канчаткова айчынны культ Цяльца прапаў, а блізкая вёска Пухлы да сёння важны цэнтр праваслаўнага марыйнага культу для навакольнага насельніцтва» (за а. Рыгорам Сасной). У Целушках існавала прыхадская царква, якой існаванне пацвярджаюць захаваныя да сёння люстрацыі з 1576 і 1664 г. Аднак па прычыне недахопу крыніц невядомая дата яе ліквідацыі. Гэты храм быў парафіяльным цэнтрам не толькі для Целушок, але і для блізкай вёскі Паўлы. Адзіным астаткам, які захаваўся па ёй да сёння, з’яўляецца рудымент парафіяльнага могільніка ў выглядзе надмагільнага каменя, завершанага каваным крыжам з транскрыпцыямі і датай 1735 г., які знаходзіцца за адным домам у цэнтры вёскі. У міжваенны час вялікай папулярнасцю ў вёсцы карыстаўся рэлігійны рух прарока Ільі (Клімовіча са Старой Грыбоўшчыны), тут існаваў нават храм, які належаў да гэтай рэлігійнай групы.

У вёсцы захавалася традыцыйная драўляная архітэктура жылых будынкаў. Большасць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF