Ніва № 20 (3288), 19 мая 2019 г.

Сямейны радавод

Яўген ВАПА

Чарговы тыдзень на Падляшшы надалей без дажджу. Як бы гэтага было мала, начамі на некалькі дзён завяліся прымаразкі. Для квітнеючай садавіны тэмпература ніжэй нуля гэта проста забойства. Людзі, якія лілі ваду, каб ратаваць дрэўцы ад засухі, пабачылі зараз... падмерзлыя, толькі, што раскрыўшыя сваю прыгажосць веснавыя квітненні. Пачарнелыя і абсыпаныя пялёсткі наводзілі сум на душу. Скрываўленыя сэрцы гаспадароў не даюць ім радавацца веснавой прыгажосцю. У маленькіх і вялікіх цяпліцах усе стараліся прыдбаць дадатковае абаграванне, каб ратаваць перад марозам будучыя плады сваёй працы. Вядома, што кожны гаспадар мае свой спосаб абароны перад такімі жахамі надвор’я. Але як не круці, у такой сітуацыі на Беласточчыне, на жаль, ураджай садоў можа быць мізэрным у параўнанні з мінулагоднім. Тады і цэны могуць прынесці большыя затраты для нашай кішэні.

Пранізлівы, халодны вецер не даваў і раскошы расслабляцца ў сонечным надвор’і. Таму два тыдні святочных дзён памінання нашых продкаў на могілках праходзіў не ў доўгім бадзянні паміж магіламі сямейнікаў і знаёмых, але ў як найхутчэйшым чаканні святароў з малітвай над адышоўшымі. Не было доўгіх размоў з доўга нябачанымі аднавяскоўцамі з іншых гарадоў краіны, якія раз на год з’яўляюцца ў гэты перыяд на месца еднасці для ўсіх у праўдзе жыцця.

Але гэта не абазначае, што патрэба памяці зараз згортваецца ў нашым грамадстве. Наадварот, зараз заўважаем у нашай, беларускай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF